СІНАВІЯ́ЛЬНАЯ ВА́ДКАСЦЬ (ад грэч syn разам +
вязкая вадкасць, якую прадуцыруе сінавіяльная абалонка ў поласць сустава. Памяншае трэнне паверхні сустава пры руху, прадухіляе сустаўныя храсткі ад сцірання, выконвае таксама метабалічную і бар’ерную функцыі, у суставе яе ўтрымліваецца 1—2 мл. Паводле саставу — дыялізат плазмы крыві з уключэннем гіялуронавай кіслаты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)